Установа культуры «Лунінецкі раённы краязнаўчы музей»

Лунінецкі раённы краязнаўчы музей заснаваны ў 1978 годзе. Пастаянная экспазіцыя адкрылася 17 лютага 1986 года. У 1997 годзе музей зачыніўся на рамонт, пасля якога на першым паверсе дзейнічала выставачная зала. 18 мая 2007 года ў Міжнародны дзень музеяў ўрачыста адкрылася новая экспазіцыя, якая размешчана ў пяці залах, дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Лунінеччыны.
Асноўнымі задачамі дзейнасці музея з'яўляюцца фарміраванне агульнакультурнага асяроддзя, садзейнічанне найбольш поўнаму засваенню і асэнсаванню жыхарамі раёна і гасцямі гісторыі і этнаграфічных асаблівасцяў краю, папулярызацыі музейнымі сродкамі народнай творчасці, удасканаленне сістэмы патрыятычнага выхавання навучэнцаў і жыхароў горада і раёна, фарміраванне высокай патрыятычнай свядомасці. Больш падрабязна