Музейна-педагагічны занятак: «Саламея Пільштынова-Русецкая» Першая беларуская лекарка (Частка 2)

Музейна-педагагічны занятак: "Саламея Пільштынова-Русецкая"

Першая беларуская лекарка

(Частка 2)

Так у 1731 годзе маладая сям`я апынулася ў Турцыі. Я. Гальпір аказаўсявысокакваліфікаваным медфкам. Смела браўся дапамагаць і тады, калі становішча пацыента было вельмі цяжкім. Аднойчы да яго звярнуўся багаты турак, сляпы на абодва вокі, а да ўсяго калека на рукі і ногі. Я. Гальпір вылечыў бедалагу. Султан Махмед, даведаўшыся пра гэта, даў лекару шмат дарагіх падарункаў, а Саламеі дазволіў разам з мужам займацца пры двары медыцынскай практыкай.

Саламея аказалася старннай вучаніцай і праз некаторычас без дапамогі Я. Гальпіра лячыла розныя захворванні. Ды не ведаеш, я к жыццё паверніцца. Нечакана турак, якога Я. Гальпір паставіў на ногі, памёр. Я. Гальпіра пасадзілі з цямніцу, каб пакараць смерцю.

У не менш складаным становішчы апынулась і Саламея. А тут яшчэ захварэл, адна нага ўсохла, стала карацейшая за другую на паўлокця. (Локаць – каля 576 міліметраў.) Загадала несці сябе на насілках да цямніцы, дзя муж знаходзіўся. Параілася, як і што рабіцьл далей. Высветліла, што вядомы тады медык Даніэль Фанеска ўбачыў у Я. Гальпера канкурэнта, а паколькі працаваў у аптэцы, у лекі, якія той адпускаў хвораму турку, падмяшаў атруты.

Гэты ўрач, баючыся суда, выплаціў штраф, што быў накладзены на Я. Гальшпіра, і таго выпусцілі на волю. Аднак дамогся, каб Саламеі забаранілі ў Стамбуле лячыць мужчын. Забарона гэтая праіснавала нядоўга. Саламея цішком вылечыла ад хваробы нырак сваяка аднаго ўплывовага турка. І той, у знак удзячнасці, пайшоў ёй насустрач, дапамог ўсё ўладзіць. Пачаліся звыклыя будні. Працу лекарскую любіла, ахвотна прыходзіла на дапамогу. Не толькі багатых, хто шчодра адорваў, лячыла, а і бедных. Не пра грошы думала, а кіравалася пачуццём спагады. Не заважала, што саму неаднойчы падсцерагала небяспека.

Назаўсёды запомніла, як аднойчы завітала да яе два янычары. Чамісьці пад чадрой, у жаночым адзенні. Ледзь не маліліся, каб пайшла разам з імі ў суседні раён горада да хвора1 маці. Нешта не спадабалася Саламеі ў  паводзінах гэтых мужчын. Спаслалася, што мае выклік да іншай жанчыны. А суседка, якая чула размову, заявіла, што сама можа дапамагчы. Самыя дарагія ўпрыгожванні ўзяла (паводле тагачаснага звычаю, жанчына, якая выходзіла з дому, абавязкова рабіла так). І не вярнулася, бо гэтыя янычары аказаліся звычайнымі рабаўнікамі. Зарэзалі лекарку, грошы забралі, упрыгожванні знялі, а труп закапалі на сваім падворку ў кучы гною.

 Крыніца: Міхась Яновіч. Энцыклапедыя ”Народнай волі”, выпуск №32. 4 снежня 2001г.

635