Музейна-педагагічны занятак: «Казкі і расказы палешукоў»

Жораў і чапля

 

Жылі сабе па канцах былота жораў і чапля. Стала ім сумна жыць, і вось задумаў жораў к чаплі ў сваты ісці. Ціпяху-ляпіху, семь вёрст па маху, цераз бор ды ў чаплін двор.

  • Здароў, чапля!
  • Здароў, жораў!
  • Ці не пойдзеш, чапля. За мяне замуж?
  • А, твае ногі доўгі, пер`і кароткі, дужа ты непрыгож і ні к чорту не гож; ідзі сабе дзе быў!

Жораў перабраўся зноў цераз бор ды і прыйшоў у свій двор. Раздумалася чапля, што за жорава замуж не пайшла: “Дай-ка пайду яго перапрашу”. Ціпяху-ляпіху, семь вёрст па маху, цераз бор ды і к жораву ў двор.

  • Здароў, жораў!
  • Здароў, чапля!
  • Вазьмі мяне замуж за сябе!
  • Твая шыя і сіня, і крыва, і сама ты гарбата; такая мне не трэба!

Хоць і стыдна і абідна, аднак чапля паплялася цераз бор назад у свой дво. Жалка стала жораву, што не ўзяў чаплю ўбогую, і зноўпрайшоў ён тою самаю дарогаю. Ціпяху-ляпіху, семь вёрст па маху, цераз бор ды і ў чаплін двор.

  • Здароў, чапля!
  • Здароў, жораў!
  • Ці не пойдзеш, чапля. За мяне замуж?
  • А, твае ногі доўгі, пер`і кароткі, дужа ты непрыгож і ні к чорту не гож; ідзі сабе дзе быў!

Жораў перабраўся зноў цераз бор ды і прыйшоў у свій двор. Раздумалася чапля, што за жорава замуж не пайшла: “Дай-ка пайду яго перапрашу”.

Так цэлы свій век яны ходзяць адзін к другому ў сваты, але ўсё-такі па канцах балота абаіх іх засталіся хаты.

Беларускі фальклор: Хрэстаматыя / Склад. К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А. С. Фядосік, І.К. Цішчанка. Мн., 1996. 855 с.

657