Музейна — педагагічны занятак: «Фальклорнае свята „Багач“»

Фальклорнае свята “Багач”
в. Вулька-1

Святкавалі Багач 21 верасня, калі заканчвалі збор ураджаю і пачыналі сяўбу. Перад гэтым у хаце ўсе чыста мылі, прыбіралі смачную ежу.

Галоўны абрадавы атрыбут – лубка або огевенька, якую плялі злыка. Яе напаўнялі жытам або пшаніцай, а пасярэдзіне ставілі свечку. Гэта і есць “Багач”, які з песнямі, пажаданнямі і музыкай пераносіўся з хаты ў хату, сваім прыходам жадаючы гаспадарам шяасця, здароўя, дастатку.

Пасля адходу “багач” ставілі на пачэсным куце ў апошняй хаце. Там ен і заставаўся да наступнай восені.

Божая маці Марыя лічылася заступніцай гэтага свята – свята ўраджаю і сяўбы.

Добрый вечар у хату!
Хай вам жывецца заўседы багата!
Прыскакала восень на залатым конечку,
Ураджай багаты прывезла гаспадарачкам.
Дастаткам и радасцю людзей адарыла.
Ярка-жоўтым золатам усе наўкол пакрыла.

623