Лекцыя: «Заўтра была вайна…»

Лекцыя: «Заўтра была вайна…»

Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 чэрвеня. Людзі, якія перажылі вайну, памятаюць тыя першыя, ці не самыя жахлівыя дні. Сярод першых ахвяр вайны ў Лунінцы – Марыя Міронаўна Гнедзька.

У 1941 годзе ёй споўнілася 20 гадоў. Дзяўчына жыла разам з бацькамі. “Пры Польшчы” атрымала пачатковую адукацыю – чатыры класы. З 1939 года, калі Заходняя Беларусь далучылася да СССР, працавала на чыгунцы. Марыя Міронаўна ўспамінае: “У той дзень, амаль адразу пасля пачатку вайны, я працавала на станцыі – разам з сяброўкай перапісвалі нумары вагонаў, правяралі іх. Станцыя была амаль уся забіта цягнікамі – цяпер такое здаецца ўжо рэдка. На першым пуці, памятаю, стаяў цягнік, што ішоў на Гомель. Шмат людзей было і на самой станцыі, і побач – могія стаялі ў чэргах за прадуктамі.

Нечакана над намі з`явіліся самалёты. Нямецкія. Іх было шмат. Відаць, яны заўважылі скапленне людзей і цягнікоў і скінулі бомбы. Мне здалося, што бомба ляліць прама на мяне. Мы з сяброўкай кінуліся на зямлю. Бомба выбухнула побач, мне падалося – у нейкім дзесятку метраў. Асколкам мяне параніла ў нагу. Пасля налёту я з вялікімі намаганнямі дабралася да станцыі, дзе мяне знайшлі санітарыі адправілі ў шпіталь. Расказвалі, што загінула шмат людзей у горадзе, у чарзе ля магазіна. Побач з пуцямі ж я забітых не бачыла – відаць, хутка іх забралі”.

Старажылы сведчаць, што целы загінуўшых чыгуначнікаў, пасажыраў, жыхароў горада пасля налёту 23 чэрвеня 1941 года былі пахаваны за горадам (каля сучаснага рамонтна-механічнага завода. У1967 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск).

Марыя Міронаўна нейкі час знаходзілася ў бальніцы, але потым вырашыла, што ў такі час лепш быць дома. Таму далечывала рану ўжо ў бацькоўскай хаце. Пасля вайны зноў вярнулася працаваць на чыгунку. Каля 20 гадоў – на пенсіі. Рана, на якую ў маладыя гады звяртала няшмат увагі, з гадамі ўсё больш дае ведаць аб сабе. Жыве Марыя Міронаўна адна ў той жа самай хаце. Двор патанае ў зеляніне – своеасаблівы ціхі аазіс. Шмат кветак – гаспадыня іх вельмі любіць. Яна ніколі не звярталася да медыкаў, каб тыя прызначылі ёй групу па інваліднасці.

Не лічыцца яна і ўдзельніцай вайны, хаця рану сваю атрымала пры выкананні службовых абавязкаў, а чыгунка ж заўжды была звязана з фронтам вельмі цесна…

Сціплый чалавек, сумленны працаўнік. Практычна ў першыя ж дні прайшла вайна праз яе лёс. Колькі іх, такіх людзей, жыве побач з намі – жывых сведкаў таго чорнага чэрвеня?

І. Антановіч. В. Жылко.

Фота М. Арэшкі. ЛН 21.06.1994.

637