Лекцыя: «Мора Герадота». Ч. 1

Лекцыя: «Мора Герадота. Палешукі – спадкаемцы марскіх традыцый?» Ч 1.

Сёння яго не знойдеш ні на адной карте Беларусі. Аднак гэтае міфічнае мора ад самае прадаўнасці прыпісана да беларускай зямлі. Упершыню пра яго згадвае старажытны грэцкі вучоны Герадот, празваны бацькам гісторыі, які жыў амаль 2,5 тысячы гадоў таму. Чацвёртая з 9 ягоных кніг “Мельпамена” з`яўляецца самай ранняй пісьмовай крыніцай пра тэрыторыю сучаснай Беларусі, яе прыроду і насельніцтва і дагэтуль выклікае спрэчкі і дыскусіі ў асяроддзі вучоных. Тысячы гадоў таму значная частка Пінскага Палесся была сапраўдным водным царствам. Стрыжнем гэтага вязізнага вадаёма, які і называўся тады морам Герадота, з`яўлялася рака Прыпяць. Яе пойма – гэта нязмерныя прасторы між Бугам і Дняпром, абмежаваныя з левага боку Пінскім Палессем, з правага – Валынскім. Сама Прыпяць, якая мела 761 кіламетр і паілася больш як 120 рэкамі, мноствам балоцістных ручаёў, лічылася адной з найбольш адметных рэк у Еўропе. Сівыя легенды звязваюць гэты край вады і туману з Чорным морам. Яшчэ зусім нядаўна непадалёк ад Лунінца існавала знакамітае балота Грычын, якое называлася залівам мора Герадота. Было яно бязлюднае, бясконцае і непраходнае. І, як у сапрўдным царстве, было тут шмат таямніц, загадак і неспадзяванак. Ну як, напрыклад, праверыць дакладнасць таго, што, гаворыць, нават у ХІХ стагоддзі Грычынскае балота мела падземнас спалучэнне з Чорным морам? Герадот меркаваў, што старажытнае славянскае племя будзіны – гэтыя першабытныя насельнікі поймы Прыпяці, жыло над велізарным морам, у якое ўпадаюць цяперашнія рэкі Гарынь, Стыр і Случ. Вядомы польскі пісьменнік і гісторык ХІХ стагоддзя Ю. Крашэўскі зазначаў: “Балоты, што акружаюць Пінск, мноства рэк і рачулак, якія перацінаюць край, і вясновыя іхнія разлівы, што затапляюць велізарныя прасторы, былі, верагодна, прычынай бытавання існуючага і зараз падання, што некалі Чорнае мора распасціралася да самага Пінска; але нейкі магутны князь Кіеўскі раскапаў горы і спусціў сабраныя за імі воды, з-за чаго на месцы мора засталіся адны былоты. У доказ гэтага прыводзяць якары, якія знаходзілі пад час апрацоўкі палёў..” Так, сапраўдны бязмежнымі былі багністыя палескія балоты, якія складалі басейн Чорнага мора. Палешукі і прўда знаходзілі ў пойме Прыпяці не толькі якары, але і “цэлыя судны, накшталт невялікіх караблёў”. Пра гэта сведчаць знаны гісторык, этнограф і археолаг А. Кіркор. Падобныя звесткі, як і меркаванні іншых даследчыкаў, не адмаўляюць верагоднасці існавання на Пінскай нізіне вялікага старажытнага мора даволі вялікіх памераў. Дарэчы, 15–18 мільёнаў гадоў таму на гэтых прасторах ужо існавала мора рэальнае. Прычынай такіх грунтоўных зменаў рыльефу і клімату былі шматлікія магутныя ледавікі. Пад іх уздзеяннем некалі на тэрыторыі сённяшняй Беларусі замест урадлівых збожжавых палеткаў рассцілалася тундра, існавала самая сапраўдная вечная мерзлата. Палеская нізіна, калі ўважліва і беражліва сабраць усе яе адметасці, яшчэ і дагэтуль захоўвае шмат марскіх прыкмет. У свой час іх адзначаў вучоны-географ Э.Эйхвальд: “Адметным з`яўляецца пясчаны стэп на Палессі, гэта значыць паўночнай частцы Валынскай губерні, дзе, асабліва ў ваколіцах г. Колвеля, сустракаецца сыпучы пясок, як на марскім беразе Балтыйскага мора, і далей забалочаная нізіна Пінскім і Мазырскім паветах. Уся гэтая пясчаная і балоцістая раўніна выяўляе сляды вялізнага возера, якое існавала там у часы Герадота на зямлі старажытных будзінаў і якое злучала некалі яе з Балтыйскім морам”. Гэтыя выявы – і ў своеасаблівым клімаце, і ў той рэдкай цеплалюбівай расліннасці, якая жыве толькі тут, і шмат у чым яшчэ, што ўласціва выключна гэтаму воднабагатаму краю. Свой дагістарычны круты нораў захавала Прыпяць і да нашых дзён. У час разводдзя і моцных дажджоў яе разліў дасягае 30 кіламетраў яе разліў дасягае 30 кіламетраў і доўжыцца да 4 месяцаў. Аднак аўтахтонныя палешукі, нашчадкі старажытных герадотавых плямёнаў, яе сапраўдныя паморы ўмела прыстасаваліся да гэткіх умоў. Вялікая вада абуджае ў іх навыкі і звычкі сапраўдных марскіх ваўкоў. Не цураліся ж яны некалі рачных падарожжаў на мясцовых суднах у Данцыг, Кёнігсберг і Крамянчуг. Палешукі вывозілі туды здабытыя ў багатых тутэйшых лясах дзегаць, смалу, дошкі, мачты для караблёў, іншыя лясныя даброты.

613