Музейно-педагогическое занятие: «Радзівілы ў Лахве» (5 частка)

Музейно-педагогическое занятие: «Радзівілы ў Лахве» (5 частка).

Лёс Радзівілаўскага імення.

Стэфанія Вітгенштэйн прадала маёнтак памешчыку Чапскаму.

Пасля адмены прыгоннага права (1861 г.) сяляне і дваровыя людзі выйшлі з прыгонніцкай залежнасці, яны атрымалі асабістую свабоду і права распараджацца сваёй уласнасцю, займацца гандлем і промысламі, купляць рухомасць. Большасць зямлі Чапскія аддалі ў карыстанне сялянам; пэўны час (9 гадоў) сяляне яшчэ былі часоваабавязанымі, пазней былі створаны сельскія грамады, сяляне атрымлівалі надзелы.

У канцы ХІХ ст. панскую сядзібу з гаспадарчымі аб`ектамі і зямлю, што заставалася ва ўласнасці Чапскіх, купіў немец-памешчык фон Дэрвіз. У 1905 г. ён заклаў землі, што размяшчаліся на поўнач ад Лахвы, Любані, Мокрава, у Мінскі сялянскі банк, які арганізаваў падзел тых земляў на дробныя тых земляў на дробныя ўчасткі. Участкі (адрубы і хутары) былі прададзены ў карыстанне людзям. Частка зямель (самых урадлівых) заставалася ў фон Дэрвіза.

Рэвалюцыя (1917 г.) і грамадзянская вайна ўнеслі значныя карэктывы ў жыццёвы стан нашых мясцін. Лахва з 1921 г. па Рыжскаму мірнаму дагавору трапіла падуладу Польшчы. На месцы радзівілаўскіх гаспадарчых аб `ектаў у Зарэччы (каля Паповых гор і Рэхаўні) быў заснаваны польскі маёнтак (дзяржаўнага тыпу), а побач, ва ўрочышчы Кукуцёлка, - рыбгас. Радзівілаўская рэзідэнцыя яшчэ некаторы час была пад наглядам мясцовых шляхцічаў, але палац пачаў разбурацца і ў канцы 1920-х гадоў быў знішчаны, а ў канцы 20-х – вынішчаны і сад.

Гэта мясціна і цяпер завецца Шляхтай. На месцы панскай сядзібы размясціліся фермы і механічны двор калгаса “Перамога” (цяпер СПК “Лахвенскі”). Да нашага часу існаваў каталіцкі касцёл, у якім пры калгасе быў склад; будынак разбурылі ў 2002 годзе. Большасць лахвенскай шляхты выехала ў 1939-1941 гг. і ў 1945-1955 гг. у Польшчу. А застаўшыеся ў нашых мясцінах жыць Вішнявецкія, Макоўскія, Альшэўскія, Беластоцкія і інш., даўно ўжо не шляхцічы, а карэнныя беларусы, якія, на жаль, не захоўваюць і нават не ведаюць гісторыю сваіх продкаў.

Крыніца: ІП 18/2004. Сцяпан Нефідовіч, в. Любань.

204