Лекцыя: «Фалькларыст Сержпутоўскі»

Лекцыя: «Фалькларыст Сержпутоўскі».

Беларускі этнограф і фалькларыст Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі (1864-1940) нарадзіўся ў вёсцы Бялевічы Слуцкага раёна. Настаўнічаў на Мазыршчыне і Случчыне, працаваў на паштамце ў Пецярбургу. Пасля заканчэння ў 1904 г. Пецярбургскага археалагічнага інстытута – супрацоўнік этнаграфічнага аддзела Рускага музея. Аўтар прац “Очерки Белоруссии” (1907-1909), “Земледельческие орудия Белорусского Полесья” (1910), “Бортничество в Белоруссии” (1914). Выдаў зборнікі “Сказки и рассказы белорусов-полешуков” (1911), “Сказки и рассказы белорусов из Слуцкого уезда” (1926), “Суеверия и предрасудки белорусов-полешуков” (1930). Яшчэ шэраг рукапісаў не захаваўся.

У Санкт-Пецярбургскім этнаграфічным музеі знаходзяцца старажытныя фотаздымкі з вёскі Вялікія Чучавічы (копіі іх атрыманы і Лунінецкім раённым краязнаўчым музеем), якія былі зроблены А.К. Сержпутоўскім у 1910 г.

Список использованных источников:

Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Лунінец. р-на / Укл. Т.В. Канапацка. Мн.: Беларус, 1995. – 716 с.: іл.

139