Лекция: «80 лет сборнику стихов «Адпомсцім» (1942) Я. Коласа»

Лекция: «80 лет сборнику стихов «Адпомсцім» (1942) Я. Коласа».

В 1942 г. газета «Советская Беларусь» выпустила сборник стихотворений Якуба Коласа «Адпомсцім». В него вошли 13 стихотворений, среди которых: «Да зброі, беларускі народ!», «Адпомсцім», «Душою і сэрцам мы з вамі, героі», «Народу-барацьбіту», «У цяжкую часіну», «Фашысцкім бандытам», «На абарону», «Байцам-камсамольцам», «Родны шлях», «Вясною», «Голас ветра», «Смерць разбойнікам», «На восі Рым – Берлін».

Особой ненавистью к оккупантам пронизана партизанская песня «Адпомсцім», написанная 22 апреля 1942 г.

 

Ваякі-партызаны,

На Гітлера ў паход!

Раскрышым зброд паганы,

Нямецкі чорны зброд.

 

На бой, на бой, на смертны бой

Выходзьце дружна, грамадой!

Ямчэй удар, цяжэй удар —

Палае ў сэрцы помсты жар!

 

Адпомсцім ліхадзеям

За слёзы, здзек, за кроў.

У вілы іх, як змея,

І голавы далоў!

 

На бой, на бой, на смертны бой

Выходзьце дружна, грамадой!

Ямчэй удар, цяжэй удар —

Палае ў сэрцы помсты жар!

 

Наш помсты вір імклівы,

Як гром, гудзе ўначы.

Ачысцім долы, нівы

Ад прагнай саранчы.

 

На бой, на бой, на смертны бой

Выходзьце дружна, грамадой!

Ямчэй удар, цяжэй удар —

Палае ў сэрцы помсты жар!

 

На чорным папялішчы,

Дзе поўз чужынец-гад,

Фашыста-гада знішчым,

І згіне Гітлер-кат.

 

На бой, на бой, на смертны бой

Выходзьце дружна, грамадой!

Ямчэй удар, цяжэй удар —

Палае ў сэрцы помсты жар!

 

Пад горкаю асінай

Прытуліць ката дол,

І зграі ўсёй звярынай

Загонім туга кол.

 

На бой, на бой, на смертны бой

Выходзьце дружна, грамадой!

Ямчэй удар, цяжэй удар —

Палае ў сэрцы помсты жар!

 

22/IV 1942

 

Источники информации:

  1. Колас, Я. Збор твораў : у 12 т. / Якуб Колас ; рэдкал. : В. Барысенка [і інш.]. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1961–1964.
  2. Жыгоцкі, М. Сіла праўды: слова пра ваенную публіцыстыку Якуба Коласа / Мікола Жыгоцкі // Беларуская думка. – 2008. – № 5. – С. 78–81.
  3. Жыгоцкі, М. У суровыя гады ваеннага ліхалецця / Мікола Жыгоцкі // Полымя. – 2009. – № 12. – С. 148–163.
  4. Мушынскі, М.І. Вобраз вайны ў творах Якуба Коласа 1941–1945 гг. / М.І. Мушынскі // Вялікая Айчынная вайна ў мастацкай літаратуры : матэрыялы рэсп. навук. канф., Мінск, 27 крас. 2005 г. / [рэдкал.: І. С. Роўда (адк. рэд.) і інш.]. – Мінск, 2007. – С. 9–22.
297