Вековые дубы „Кожан-Городкские“.

 

Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Векавыя дубы Кажан-Гарадоцкія“

У нашым раёне ёсць шмат такіх куточкаў, дрэў, раслін, якія мы таксама павінны ахоўваць. Сёння на тэрыторыі в. Кажан-Гарадок у былой панскай сядзібе рода Неміровічаў-Шчытоў растуць два векавыя дубы, узрост якіх больш за 300 год.

Першы з іх мае вышыню 45 метраў, у дыяметры ствала ад 1,30 да 1,40 метра, дыяметр кроны з поўначы на поўдзень 21 метр, з захаду на ўсход 18 метраў.

Другі вышыня 40 метраў, дыяметр ствала 1,30 1,24 метра, дыяметр кроны з поўначы на поўдзень 15 метраў, з захаду на ўсход 18 метраў. Прыкладны ўзрост дубоў налічвае больш за 300 гадоў, аднак некаторыя жыхары лічаць іх узрост больш за 400.

      „…яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя ў Кажан-Гарадку захоўваўся палаца-паркавы комплекс рода Неміровічаў-Шчытоў. На высокім месцы, дзе некалі быў сярэдневяковы абарончы замак, размяшчаўся драўляны палац. Гэта месца так і па сёння называюць вяскоўцы. Напамінам пра замак служыць слова „дзядзінец“ (правільна „дзяцінец“) — унутраны двор крэпасці. … aпошнім уладальнікам маёнтка быў Крыштаф Шчыт (29.11.1893-1940) Памёр у засценках НКУС г. Лунінца. Гэта быў чалавек высокай культуры, краязнаўца, чые веды так ці інакш дайшлі да нашых часоў.

… Мясцовыя жыхары беражліва захоўваюць паданне пра тое, што пад векавымі дубамі, якія і сёння нагадваюць пра векавую веліч палаца-паркавага комплексу, адпачываў слынны паэт Адам Міцкевіч… Хто ведае, якія думкі ахапілі паэта, калі ён бачыў магутны дуб з вялікімі раскідзістымі галінамі на тоўстым ствале?..Менавіта тут нараджаліся неўміручыя радкі балад Адама Міцкевіча... Па гэту ўдалося акрэсліць каштоўнасці, якія дораць зносіны з прыродай беларусу-ліцвіну, духоўна абагачаючы яго.

Каб утрымаць гістарычную сувязь з паэтам, у знак удзячнасці мясцовыя жыхары назвалі прыгажуна-волата — дубам Адама Міцкевіча…“

Радкі з нарыса ў газеце „Лунінецкія навіны“ 10.10.2008 года „Дуб Адама Міцкевіча“. Аўтар — мясцовы краязнаўца, настаўнік-ветэран Рыгор Дзмітровіч.

Источник: Панасюкі І.А. і Л.К. Заказнікі і помнікі прыроды Луніннеччыны / складальнікі І.А. і Л.К. Панасюкі. – Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2020. – 175 с., фота.