Музейна-педагагічны занятак: «Абрад „Запоіны“ в. Купаўцы»

Музейна-педагагічны занятак: «Абрад “Запоіны” в. Купаўцы».

“Запоіны”- ідуць запіваць дзяўчыну. Пара – мясаед.

З даўняга часу, з пакалення ў пакаленне забаронена царквой праводзіць вясельныя мерапрыемствы ў Пост.

Да запоін рыхтуюцца загадзя. Трэба спячы хлеб, каб абмяняць. Завуць на запоіны хрышчоных бацькоу і маці з аднаго і другога боку. Хрышчоныя – самыя пачэсныя госці. Прысутнічае на самая блізкая радня.

Госці маладога прыходзяць у запоіны з гарэлкай, закускай і гасцінцам для маладой.

Маладыя садзяцца насупраць бацькоў маладога, а бацькі маладое стаяць і выпіваюць першую чарку. Трэцюю чарку выпіваюць і хлеб мяняюць.

Затым маці маладое перавязвае гасцей. На бутылкі, што прынеслі госці маладога, завязваюць ручнікі. Адну з бутылак трэба зберагчы да года вяселля. Тады дзве сям`і збіраюцца і выпіваюць разам.

Адправіўшы сватоў, завуць суседзяў, каб выпілі запоіны.

Запісана са слоў жыхаркі в. Купаўцы Баўкуновіч Вольгі Андрэеўны, 1933 г.н.

608