Лекцыя: «Настаўнік самалётаў»

Лекцыя: «Настаўнік самалётаў”.

Нядаўна грамадскасць Беларусі адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога. Гэтай падзеі быў прысвечаны шэраг публікацый у газетах рэспублікі.

Мінская газета “Сталіца” у № 27 ад 7 ліпеня змясціла артыкул А. Ганчарова “Беларус, які прырабіў крыла лепшым у свеце самалётам”. Там прыгадваецца, што ў сакавіку 1918 года прапрашчык П. Сухой вырнуўся з фронта і працаваў настаўнікам матэматыкі ў Лунінцы, пакуль з-за наступлення польскіх войск не пераехаў у Гомель і пачаў працаваць у чыгуначнай школе, загадыкам якой быў яго бацька. Гэтыя факты вядомыя лунінецкім краязнаўцам, а вось наступны: “У 1923 годзе ён жэніцца на Соф`і Феліксаўне Ценчынскай, настаўніцы французскай мовы, з якой пазнаёміўся яшчэ ў 1919 годзе ў Лунінецкай школе”. Цяпер некалькі слоў аб паштовых выпусках, прысвечаных Сухому. У розныя гады савецкая пошта выпусціла некалькі марак, на якіх – самалёты АНТ-25 РД (“Рэкорд далечыні”), РД-1, самалёт “Радзіма”. Менавіта на гэтых машынах былі ажыццёўлены пералёты экіпажаў В. Чкалава і М. Громава праз Паўночны полюс у ЗША, пералёт жаночага экіпажа М. Расковай з Масквы на Далёкі Усход. У 70-80-я гады былі выпушчаны два мастацкія канверты да 30- і 50-годдзя канструктарскага бюро імя Сухога. На іх малюнках – баявыя самалёты СУ. Яшчэ адзін каверт з партрэтам авіяканструктара быў прысвечаны 90-годдзю дня яго нараджэння. На жаль, сёлет не была задаволена просьба гомельской абласной арганізыцыі Беларускага саюза філатэлістаў аб выпуску канверта або маркі да стогадовага юбілею.

І ўсё ж памяць пра П.В. Сухога жывая. Яго імя прысвоена Гомельскаму політэхнічнаму інстытуту, у адной са школ г. Глыбокае ёсць яго музей. А на доме ў Маскве, дзе ён жыў, умацавана мемарыяльная дошка.

Крыніца: Л. Коласаў. 26.09.1995. Лунінецкія навіны № 105 (7523).

650